ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ “ПАВЕТРА” 6+

ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ “ПАВЕТРА” 6+

Творчая біяграфія гэтага мастака цесна пераплятаецца з яго жыццёвым шляхам і літаральна зіхаціць яркімі выставамі, пленэрамі. Запрашаем у выставачную залу ДУХАЎСКІ КРУГЛІК на прэзентацыю выставы жывапісу “ПАВЕТРА творцы Івана ІВАНОВА. Чакаем вас 17 лютага а 14 гадзіне на агляднай пляцоўцы.

Іван ІВАНОЎ нарадзіўся ў 1981 годзе ў г. Даўгаўпілсе. З 1998 па 2003 з’ўялялся студэнтам мастацка-графічнага факультэта УА “ВДУ імя П.М. МАШЭРАВА”. Першую персанальную выставу адкрыў у 2003 годзе ў г. Полацку.

У 2014 годзе стаў сябрам моладзевай секцыі БСМ, у 2016 – сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Неаднакратна прымаў удзел у рэспубліканскіх выставах. Сярод іх: “ПАДАРОЖЖА” (2004), “ЯК Я ПРАВЁЎ ЛЕТА” (2006), “МАЛАДЗЕЖНАЯ-2012”, прысвечанай Паўстанню 1863-1864 гг. (2014), прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў ВАВ (2015), “ПАЛАНЕЗ”, прысвечанай М.К. АГІНСКАМУ (2015), “МАЛАДЗЕЖНАЯ-2015”, ART-MINSK (2018).

Плэнэры: міжнародны пленэр імя І.Е. РЭПІНА ў г. Віцебску (2006), імя Я. ДРАЗДОВІЧА, прысвечаным Я. БАРШЧЭЎСКАМУ (2009),  імя Я. ДРАЗДОВІЧА, прысвечаным Э. ПЛЯТЭР (2010), імя Я. ДРАЗДОВІЧА, прысвечаным В. БЫКАВУ (2012), імя Я. ДРАЗДОВІЧА, прысвечаным Я. ДРАЗДОВІЧУ (2013), міжнародны Шагалаўскі пленэр у г. Віцебску (2016), пленэр беларускіх мастакоў у г. Сант Аме ў Францыі (2017),  міжнародны пленэр ART RAIN, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадруку (2017), міжнародны пленэр ART RAIN (2020).

Біенале: міжнародны біенале “АКВАРЭЛЬНАЯ СЯБРЫНА” у г. Полацку (2007), рэспубліканскі біенале жывапісу, скульптуры і графіцы ў г. Мінску (2014, 2019).

Таксама Іван заўсёднік у арт-праэкце “У ПОШУКАХ АТЛАНТЫДЫ” у рамках пленэра ў г. Дзісна, г. Друя, г. Асвея, п. Опса, в. Астроўшчына (2006, 2007, 2008, 2009, 2014).

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  4 и 6 апреля – «И СНОВА ВМЕСТЕ». КОМЕДИЯ РОССИЙСКИХ АРТИСТОВ ТЕТРА и КИНО

Другiя праекты: удзел у выставе нетрадыцыйнага візуальнага мастацтва “NITRA 3” у г. Віцебску (2005), удзел у сумесным праэкце латышскіх і беларускіх мастакоў “GLEYNA” (2006-2007), куратар і ўдзельнік выставы маладых полацкіх мастакоў “ГРАНАТАВАЕ СЭРЦА” у г. Віцебску (2007), удзел у міжнародным праэкце “RETURN” у г. Орша (2007), арт-праэкт «квARTирник» з удзелам А. ЛIТВIНА ў г. Полацку (2009), удзел у выставе маладых мастакоў Полаччыны ў г. Полацку (2011), удзел у выставе выкладчыкаў мастацкіх школ у г. Рызе (2014), удзел у выставе, прысвечанай 30-годдзю Полацкай мастацкай школы (2016), удзел у міжнароднай выставе аб’яднання “СОНЕЧНЫ КВАДРАТ” у г. Маскве (2016), выставы паводле арт-праэкта ANNO у г. Віцебск і г. Полацк (2018-2019), удзел у выставе, прысвечанай 60-годдзю мастацка-графічнага факультэта УА “ВДУ імя П.М. МАШЭРАВА” у г. Віцебску (2019), выстава настаўнікаў мастацкіх школ г. Полацка і г. Наваполацка (2019).

Адкрыў некалькі персанальных выстаў: “РЭЧА-ІСНАСЦЬ” у г. Полацку (2006), у г. Наваполацку (2006, 2016, 2020), “ДЗЕНЬ СВЯТЛА І ЦЕНЮ” у г. Наваполацку (2007), у г. Вiцебску (2008), “РУЖАВЫ ПEРЫЯД” у г. Полацку (2011), у г. Віцебску (2013), “ДВА Ў АДНЫМ” сумесна з Т. ПІСКУН у г. Полацку (2013), “АКВАРЭЛЬНЫЯ РАСПОВЕДЫ” сумесна з А. БАЛТРУШЭВІЧАМ  у Полацкай мастацкай галерэi (2018).

Выстава працуе 17 лютага — 21 красавіка
Уваход вольны.
Тэл.: 35-81-38.

Источник: www.gck.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

advert