У рамках акцыі “За бяспеку разам” работнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з намеснікам сацыяльна-педагагічнага цэнтра прынялі ўдзел у бацькоўскім сходзе Сяляўшчынскай дзіцячы сад-базавай школы.
Ратавальнікі давялі аператыўную абстаноўку з пажарамі, якая склалася на тэрыторыі вобласці і раёна. Асаблівую ўвагу надалі фактах пажараў, якія адбыліся па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, прывялі прыклады, дзе была дапушчана гібель малалетніх. У чарговы раз, бацькам нагадалі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду.
З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў работнікі МНС заклікалі бацькоў навучаць дзяцей правілам бяспекі і дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару, а гэтак жа распавесці Правілы карыстання электрапрыборамі.
Каб пажаранебяспечны перыяд прайшоў без здарэнняў, ратавальнікі нагадалі аб адказнасці за выпальванне сухой расліннасці, а таксама аб недапушчэнні гэтых выпадкаў. Работнікі МНС патлумачылі патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця на прысядзібных участках.
Намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Расонскага раёна Сняжана Макарава правяла гутарку з бацькамі на тэму бяспекі дзяцей у Інтэрнэце і заклікала дарослых цікавіцца, якія сайты і групы наведваюць іх дзеці.
У завяршэнні выступленняў, бацькам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.