Пра мастацтва: 34mag і МТС запусцілі новы праект падкастаў

0
10

34mag і МТС запусцілі серыю падкастаў, прысвечаных мастацтву Беларусі. Над праектам працуюць прафесіяналы, сярод якіх спецыялісты па беларускаму мастацтву. Падкасты даступныя на дзвюх мовах — беларускай і рускай.

Пра мастацтва: 34mag і МТС запусцілі новы праект падкастаў

Першы выпуск прысвечаны старажытнаму перыяду ў мастацтве Беларусі — «Ад старажытных абразоў да сармацкіх партрэтаў». У падкастце мы пагаварылі з Любоўю Сысоевай, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

У аўдыягісторыі гаворка пойдзе пра скульптуры з біўня маманта, сюжэтах фрэскавых роспісаў, беларускіх абразах і нацыянальных арнаментах. Акрамя таго, вы даведаецеся пра асаблівасці стварэння партрэтаў беларускай шляхты і сармацкага рыцарскага партрэта.

Паслухаць падкаст пра гэты перыяд з любой кропкі свету можна на 34travel.me і 34mag.net. Работы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце, можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Для корпоративных клиентов: услуги Бизнес S и Бизнес M со скидкой

Источник: www.mts.by

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь