Музыка замест доктара! Чым здзівяць у Віцебску аматараў філармоніі?

0
21

Улічваючы, што ў краіне новае свята — Дзень народнага адзінства, — у Віцебскай абласной філармоніі рыхтуюць эстрадны канцэрт «Мы народ». Выканаўцы — салісты і калектывы філармоніі. Як удакладнілі карэспандэнту «Звязды» ва ўстанове культуры, артысты пакажуць адлік часу і старонкі новай гісторыі. Канцэртная праграма, якая пачнецца 17 верасня ў сем гадзін вечара, — своеасаблівы экскурс у гісторыю Беларусі, яе велічных храмаў, старажытных замкаў і легенд, знаёмства з традыцыямі і сучаснай культурай нашай краіны.

Па добрай традыцыі ў філармоніі шмат канцэртаў арганнай музыкі. Яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У прыватнасці, 15 верасня ажно дзве магчымасці паслухаць «караля інструментаў». У шэсць гадзін вечара — выступленне з цыкла лекцый-канцэртаў AD LІBІTUM «Феномен арганнай музыкі». Выканаўца — Вераніка Багдановіч-Язвінская. Гэтыя канцэрты — радасныя сустрэчы з выдатнай музыкай. Рэжысёр філармоніі Кацярына Дыбаль раскажа простай мовай аб складаным, расчыніць гледачу дзверы ў свет, дзе арганная музыка творыць цуды. Вядома, што арганнае мастацтва славіцца сваімі даўнімі і самабытнымі традыцыямі. У сем вечара таго ж дня — музычная праграма SEASONS («Часы года»). У праграме — музыка Вівальдзі ды іншых. Акрамя аргана, прагучыць флейта.

А 23 верасня прагучыць рэлакс-праграма праекта «Музыкатэрапія праз класіку» (пачатак а 19 гадзіне). «Музыка прымусіла паглыбіцца ў свае думкі, падумаць пра будучыню і сучаснасць, на хвіліну спыніцца ў часе… Цудоўна! Спрыяльна для здароўя. Вялікі дзякуй артыстам», — пакінулі водгукі пра мінулыя праграмы праекта ўдзячныя слухачы.

На канцэрце можна будзе пачуць вялікі канцэртны арган, гукі якога ва ўсе стагоддзі лічыліся гаючымі для энергетыкі чалавека і з’яўляліся правадніком «зямля-космас». Таксама можна будзе пачуць вельмі рэдкі аркестравы гонг. Гэтаму незвычайнаму музычнаму інструменту прыпісваюць карысны эфект для цела на клетачным узроўні.

Публіка атрымае магчымасць здзейсніць падарожжа па эпохах: ад загадкавага барока да маляўнічага імпрэсіянізму, паслухаць чароўную музыку самых вядомых кампазітараў усіх часоў — Г. Ф. Гендэля, І. С. Баха, С.В. Рахманінава і іншых. Чароўнае дзейства будзе адбывацца пры свечках, з прыглушаным святлом, а для эстэтычнага задавальнення на вялікім экране можна будзе назіраць цудоўны відэарад з карцінамі Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, а таксама прыгожыя віды космасу, флоры і фаўны планеты. Слухачам абяцаюць далікатную, кранальную, сагравальную музыку. Цікавым будзе расповед пра ўплыў інструментаў на арганізм і псіхіку чалавека.

Сенсацыяй абяцае стаць канцэрт «Джаз з Новага Арлеана» (26 верасня). У слухачоў з’явіцца ўнікальная магчымасць пачуць музыку сусветнага класа з рэпертуару Луі Армстранга. Выступіць квартэт, лідарам якога з’яўляецца Грэгары Бойд. Гэты вакаліст, як і Луі Армстранг, родам з Новага Арлеана. У творчай скарбонцы Грэгары — аўтарскія хіты, напісаныя ў найлепшых традыцыях афраамерыканскага джаза, фанка, блюза і соўла. Прагучаць і «добрая старая» класіка амерыканскага джаза — знакамітыя хіты Луіс Армстранга, такія як: Hello Dolly, Mack The Knіfe, You Do not Know What Іt Means To Mіss New Orealns, І Cover The Water Front, Basіn Street Blues. Крытыкі пішуць, што канцэрты Грэгары Бойда запамінаюцца надоўга і даюць людзям зарад энергіі на цэлы год.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  КОЛАСОВСКИЙ ТЕАТР – ЛАУРЕАТ ФЕСТИВАЛЯ В НИКОЛАЕВЕ

А 1 кастрычніка, у Міжнародны дзень музыкі, у філармоніі адкрыццё XXXІІІ сезона. Выступіць аркестр капелы SONORUS.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Источник: vitebsk-fil.by

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь