ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

0
15

Ніколі не позна пачаць з белага ліста. Такі бадзёры водгук пакінуў адзін з гасцей вечара сучаснай харэаграфіі БЕЛЫ ЛIСТ, які адбыўся 13 сакавіка ў канцэртнай зале ВІЦЕБСК.

Поўны sold out… Гэта народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны ЮРЧАНКА адзначае сваё свята. Дарэчы, у гэтым годзе калектыву спаўняецца 19 гадоў, але хлопцы, дзяўчаты і іх кіраўнікі вырашылі падмануць час і пачалі святкаваць юбілей на год раней.

Вось i доўгачаканы трэці званок – сігнал, што хутка ўсё пачнецца. У зале згасае святло i госці акунаюцца ў атмасферу сучаснага танцавальнага мастацтва.

Гэтым вечарам гледачы ўбачылі беларускамоўную праграму з дзвюх частак. У першай – некалькi харэаграфiчных мiнiяцюр. Сярод iх любімыя і знакавыя работы калектыву за 19 гадоў – “ПРАВIНЦЫЯ”, “РЭЎНАСЦЬ”, “ПАЧУЦЬ СЯБЕ…”, “ТОНКА. ДАЛІКАТНА. ВОСТРА”, прэм’ерныя – “ПРЫРОДАЗНАЎСТВА”, а таксама аднаактавыя балеты – “ЧАЛАВЕКI” і “КАНТРАБАС” (фрагмент).

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  ПРОЩАЙТЕ, УВАЖАЕМАЯ НИНА ВАСИЛЬЕВНА!

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII


ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII


ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII


ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII


Другая частка праграмы складалася з творчых падарункаў сучаснага беларускага мастацтва ад сяброў тэатра-студыі. Гэта прадстаўнікі Нацыянальнага академiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба КОЛАСА, Беларускага тэатра “ЛЯЛЬКА”, ансамбля танца, музыкі і песні “ТАЛАКА”, Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага ансамбля “ЗОРКА”.

Фінальным і вельмі кранальным акордам вечара стала выкананне вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі “КУПАЛІНКА” усімі ўдзельнікамі канцэрту. Зала апладзіравала стоячы і спявала разам.

Дырэктар Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК” Глеб ЛАПIЦКI павіншаваў Дзіяну ЮРЧАНКА і калектыў з днём нараджэння і ўручыў сертыфікат на 1 000 беларускіх рублёў для ўдзелу ў адукацыйных і творчых праектах.

ЛЕПШАЕ СВЯТА СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФII

Афіцыйным прызнаннем творчасці і таленту ўдзельнікаў калектыву стане рашэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народнаму тэатру-студыі сучаснай харэаграфіі Дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “ВІЦЕБСК”. Будзем трымаць кулачкі!

Фотаздымкi Аляксея КАРАСЁВА.

Отдел рекламы
ГУ «Центр культуры «ВИТЕБСК»

Источник: www.gck.by

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь