КАНАЛ “КУЛЬТУРА” БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ ПРАВЯДЗЕ СПЕЦЫЯЛЬНУЮ ЭФІРНУЮ АКЦЫЮ

0
15

КАНАЛ “КУЛЬТУРА” БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ ПРАВЯДЗЕ СПЕЦЫЯЛЬНУЮ ЭФІРНУЮ АКЦЫЮ

Напярэдадні ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ канал КУЛЬТУРА Беларускага радыё правядзе спецыяльную эфірную акцыю, якая пазнаёміць cлухачоў з артыстамі, што прадставяць нашу краіну на дзіцячым і дарослым міжнародных конкурсах выканаўцаў эстраднай песні.

У межах праграмы “КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА” з 13 да 16 ліпеня прагучаць запісы фінальных адборачных этапаў, на якіх і вызначыліся прадстаўнікі ад Беларусі – Канстанцін МАЗУРКЕВІЧ і Данііл МЫШКАВЕЦ. Акрамя конкурсных нумароў слухачы пачуюць выступленні членаў журы і ганаровых гасцей, сярод якіх – народная артыстка Беларусі Анастасія МАСКВІНА, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына ДАРАФЕЕВА, Алена ЛАНСКАЯ, Вікторыя АЛЕШКА, арт-група “БЕЛАРУСЫ”, ансамбль “ВЕРАСЫ”.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  ФЕСТИВАЛЬНЫЙ ПОЕЗД

Праект “КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА” выходзіць у эфір а 19-й гадзіне. Анлайн-вяшчанне даступна на сайце www.radiokultura.by.

Старонка прэс-службы Белтэлерадыёкампанii.

Источник: fest-sbv.by

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь