Барока і класіцызм: слухайце новы аўдыягід пра мастацтва Беларусі

34mag і МТС у рамках новага праекта падкастаў пра гісторыю мастацтва ў Беларусі выпусцілі аудыёгісторыю — «Прыгоды барока і класіцызму». Паслухаць і спампаваць аудыёгісторыю можна на беларускай і рускай мовах.

Барока і класіцызм: слухайце новы аўдыягід пра мастацтва Беларусі

Новы выпуск падкасту прысвечаны асаблівасцям барока і класіцызму ў Беларусі. У еўрапейскай культуры XVIII стагоддзя панавала барока, у Беларусі гэты стыль меў свае асаблівасці — сармацкае барока. На змену гэтаму стылю прыходзіць класіцызм — з выразнай геаметрыяй і гармоніяй. У аудыёгісторыі пойдзе гаворка пра гэтыя два стылі, якія паўплывалі на ўсе культурныя сферы Беларусі — жывапіс, скульптуру, будаўніцтва храмаў і нават на сістэму планавання гарадоў.

Падкаст рыхтавалі разам з мастацтвазнаўцам і пісьменнікам Сяргеем Харэўскім і вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Любоўю Сысоевай.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ:  Canyon MyDino — детские смарт-часы с виртуальным питомцем внутри

Паслухаць аўдыягід пра барока і класіцызм ў Беларусі можна на 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка

Источник: www.mts.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *